28 лютага 2002 года творчая суполка ВіцліПуцлі з'явілася на Свет.  Адразу з'явіўся сымболь, Усебачачае вока ВіцліПуцлі,  які адразу стаў своеасаблівай скарбонкай нашых твораў. Затым з'явілася наша першая паэма  -  "Вяртанне на Радзіму".  Яна  была прысвечана 120-годдзю са Дня Нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Час ішоў, мы паступілі ў БДУ. Спачатку прыходзілі такія думкі, што на гэтым нашае сумеснае напісанне скончыцца, а ВіцліПуцлі загіне... Мы памыліліся. Восенню 2002 з'явіўся новы твор - "Пабрацімыя або прыгоды братоў блізнятаў",  якім мы  доўгі час ганарыліся, ды і зараз з задавальненнем перачытваем яго. У 2004 годзе  Уладзімір Боська выпускае сваю першую кнігу,  а  Алесь Бур пачынае працу над сваім невялікім раманам, "Аповедам пра рэалнае жыццё", які і будзе складаючай новага, сумеснага праекту "Стомленыя" - гэта новая кніга, якая складаецца з трох частак: сумесныя творы, а таксама асобныя працы Боські і Бура. Спадзяёмся, што яна ў хуткім часе ўбачыць Свет. Але і гэта не ўсё: на дадзены момант ідзе праца над новым творам "Таямніцы сучаснага, або будучыня яшчэ далёка" (назва ўмоўная, бо не падабаецца спадару Боську) - казкі ў стылі постмадэрну. 

Працяг будзе... 

Хостинг от uCoz