Што такое ВіцліПуцлі? Дакладней, хто такія ВіцліПуцлі? ВіцліПуцлі - гэта літаратура новага стагоддзя, якая нядрэнна ўжылася ў асобах двух юнакоў. Літаратура - з'ява эпахальная.  Жыццё цячэ, змяняецца. Эпоха змяняе эпоху, фармацыя - фармацыю, і кожная эпоха патрабуе нешта сваё, новае. Яна ж параджае сваіх мастакоў, пісьменнікаў, паэтаў. Кожны чалавек мае права выбару, у тым ліку і што чытаць. Так здарылася, што ў апошнія гады нашая моладзь забываецца на сваё роднае - на роднае слова, на родную мову, на творы, напісаныя на гэтай мілагучнай мове. Гэтая літаратура становіцца "старой", не цікавай для сучаснай моладзі. Прыходзіць новая плынь - "літаратура сучаснасці", якая выпраменьвае новы спектр эмоцый, якая пераліваецца каларытам падзей і герояў, якая вымушае часам задумацца, часам усміхнуцца, часам пусціць слязу. Сучаснай моладзі такія творы да спадобы, бо яны напісаны такімі ж маладымі, як і яны. ВіцліПуцлі - гэта новая эпоха, гэта новая хваля ўспрымання Свету, гэта новы метад уздзеяння на свядомасць. ВіцліПуцлі - гэта не проста суполка, гэта новая імперыя. Ці падрыхтаваны ты стаць грамадзянінам імперыі ВіцліПуцлі? Калі падрыхтаваны - НАПЕРАД ! ! !

 Сайт LISHASONTIA - Усім, хто ведае літары! Маладзёвая ініцыятыва ВОКА Каталёг TUT.BY Асьвета  беларускае нацыі. Пра Беларусь і для беларусаў Неафіцыйны сайт Радыё Свабода Аляксандр Мілінкевіч Музычная прастора Беларусі


Хостинг от uCoz